З лютага 2024 года ArtPower Belarus рэалізуе адукацыйны праект, асноўная мэта якога – паглыбіць веды беларускіх прафесіяналаў ад культуры ў кіраванні і маркетынгу творчай галіны як эканамічнай дзейнасці. Праграма таксама пашырыць магчымасці дзеячаў культуры з гледзішча арганізацыі працэсу кіравання праектамі.
Навучальная праграма складаецца з курсаў на наступныя тэмы:
“Уводзіны ў арт-менеджмент”,
“Уводзіны ў кіраванне праектамі”,
“Камунікацыі і маркетынг у сектары культуры”,
“Фінансавы менеджмент. Фандрэйзінг і кіраванне рэсурсамі”,
“Капіталізацыя культуры і мастацтва”,
“Рэгіянальная палітыка, якая ўплывае на культурніцкі менеджмент”.
Пачатак заняткаў: 1 красавіка 2024 года. Працягласць навучання: 10 тыдняў.
Патрабаванні да кандыдатаў(-к) на ўдзел:
Удзельнікі(-цы), якія завершаць праграму, атрымаюць сертыфікат аб навучанні і запрашэнне ўзяць удзел у заключным модулі “Распрацоўванне праектаў і напісанне праектных заявак” у жніўні – верасні 2024 года.
Навучанне бясплатнае і будзе адбывацца ў онлайн-фармаце.
Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць усе палі формы да 20 сакавіка 2024 года.
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная. Паспяховыя кандыдаты будуць апавешчаныя да 26 сакавіка 2024 года.
Калі вам патрэбная дадатковая інфармацыя ці ў вас ёсць пытанні аб праграме, калі ласка, звяжыцеся з намі па адрасе: education@byculture.org
Апублікавана 27.02.2023
АПОШНІЯ НАВІНЫ