Падведзеныя вынікі дадатковага колу для заявак на гранты мабільнасці.

Цягам раунда мы атрымалі 40 індывідуальных і групавых заявак на агульную суму амаль 130 тысяч еўраў. На шанец выправіцца ў вандроўкі з мэтай прафесійнага развіцця з дапамогай нашай праграмы прэтэндуюць 95 дзеячаў культуры. 

 Эксперты і адборачная камісія ўхвалілі 18 заявак на агульную суму каля 37 400 еўра. Вынік выдатны, бо атрымалася задаволіць запыт амаль паловы прэтэндэнтаў.  

Дадатковы кол на мабільнасці знакавы самай вялікай колькасцю заявак на гэты тып падтрымання за ўвесь час рэалізацыі ArtPower Belarus. Мы радыя, што творцы сталі спрабаваць, актыўней карыстацца магчымасцямі, каб здзейсніць значныя для іх працы вандроўкі. Самымі актыўнымі аплікантамі былі музыкі і мастакі, надзвычай многа заявак у гэтым туры было ад прафесіяналаў у галіне фатаграфіі, — кажуць грант-менеджары. 

🔺 За час дзеяння ArtPower Belarus падтрыманыя 58 заявак на мабільнасці. Удзел у вандроўках з мэтай прафесійнага развіцця ўзяло (і яшчэ возьме ўвосень) каля 200 чалавек.

У нашай галерэі можна пабачыць прыклады публічных падтрыманых вандровак, якія ўжо адбыліся (будзе дапаўняцца).

❗️ Калі вы падавалі заяўку, правярайце свае паштовыя скрыні: там ужо знойдзеце паведамленне ад нашых грант-менеджараў.

Сродкі, вылучаныя на мідзі-гранты, міні-гранты, а таксама мабільнасці, вычарпаныя. Пра магчымы працяг праграмы падтрымання беларускай культуры паведамім дадаткова.

Апублікавана 03.09.2024

АПОШНІЯ НАВІНЫ

Slide 1
Slide 1
Slide 1
Slide 1
Slide 1
previous arrow
next arrow