Гасцёўня Рэсурснага Цэнтра Беларускай Рады культуры

Гэта ўтульнае і атмасфернае памяшканне ў гістарычным цэнтры Вільні. Тут вы можаце зладзіць навучальны семінар, творчы ўоркшоп (да 30 удзельнікаў), атрымаць кансультацыю аб праекце ці арганізацыйным развіцці вашай ініцыятывы.

Гасцёўня працуе для:

Кансультавання пра праект ArtPower Belаrus – складанне заяўкі, суправаджэнне праектаў і напісанне справаздачаў

Кансультавання пра стварэнне аб’яднанняў і арганізацыйным развіцці ініцыятываў

Арганізацыі семінараў і навучальных імпрэзаў для дзеячаў культуры

На пляцоўцы можна зладзіць:

  • лекцыю ці семінар (памяшканне разлічанае на аўдыторыю да 30 слухачоў);
  • творчы ўоркшоп ці кансультацыю (працоўныя месцы абсталяваныя для 8–10 удзельнікаў);
  • працоўную сустрэчу наконт стварэння прафесійнага аб’яднання або стратэгічную сесію вашай ініцыятывы.

Карыстанне памяшканнем бясплатнае, але неабходна папярэдне зарэгістравацца праз resource@byculture.org.

Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю, пішыце на e‑mail: resource@byculture.org.

Галерэя прасторы