ЧАСТЫЯ ПЫТАННІ

Рэсурсны цэнтр – адзін са стратэгічных напрамкаў дзейнасці Беларускай Рады культуры. На сайце Рэсурснага цэнтру сабраныя актуальныя магчымасці для беларускіх творцаў. Тут вы можаце падаць заяўкі на фінансаванне праектаў і мабільнасці, персанальную падтрымку ці прапанаваць сваю дапамогу.

ФІНАНСАВАННЕ ПРАЕКТАЎ

Праекты павінны падтрымліваць мастацкае самавыяўленне беларускіх аўтараў. Пры гэтым тэмы і матэрыял могуць быць разнастайныя: ад экалагічных да антычнай паэзіі і праблемаў сацыяльнай інклюзіі. Падкрэслім: гаворка ідзе выключна пра культурніцкія праекты.

У праектаў з палітычным кантэкстам прыярытэту няма. Пры гэтым і тэматычных абмежаванняў у праектаў няма, таму будуць разглядацца і пратэсныя, і правакацыйныя праекты. Экспертны разгляд – гэта ўмоўны фільтр якасці, а не тэматычная цэнзура, таму прыярытэтаў ніякай асаблівай тэме надавацца не будзе.

Патрабавання карыстацца выключнай беларускай мовай няма. У Беларускай Рады культуры ў гэтым выпадку ёсць толькі пажаданне, каб праекты ствараліся на беларускай мове, каб якаснага беларускамоўнага кантэнту было больш. Але галоўным чынам ацэньвацца будзе якасць праектаў, а не мова, на якой ён створаны. Пры гэтым звяртаем вашую ўвагу, што заяўкі на падтрыманне праектаў запаўняюцца па-беларуску або па-англійску.

Мы будзем радыя разгледзець і падтрымаць кінапраекты (кароткі метр, дакументальная стужка, ігравое кіно) у межах заяўленых сумаў грантаў – да 60 тысяч еўраў. Калі бюджэт вашага фільму перавышае акрэсленую суму, то можа ісціся пра суфінансаванне. Але для атрымання мідзі-гранту варта мець ужо добра прапрацаваную ідэю і адпаведную каманду.

Грант мабільнасці – гэта магчымасць атрымаць фінансаванне на паездку, якая дапаможа прафесійнаму і творчаму росту заяўніка. У межах такога гранту можна наведаць канферэнцыю, сустрэцца з еўрапейскімі калегамі, узяць удзел у стажыяванні, зарганізаваць гастролі або прэзентацыю праекту ў іншай краіне. Грантам прадугледжваюцца выдаткі на транспарт, жытло, харчаванне, візу, страхоўку і квіткі на падзеі. У межах нашай праграмы можна здзейсніць вандроўку ў краіны Еўрапейскага Звязу і краінаў “Усходняга партнёрства” (Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова і Украіна). 

Важна! Прэтэндаваць на гранты мабільнасці могуць выключна фізічныя асобы. Але нашая праграма можа падтрымаць і паездку групы людзей паводле агульнай праграмы. У гэтым выпадку на ўсіх удзельнікаў запаўняецца адна калектыўная заяўка. 

Прыярытэт ArtPower Belarus у галіне мабільнасці (у адрозненне ад шмат якіх іншых праграм падтрымкі) – наданне магчымасці здзейсніць вандроўку тым, для каго гэтая мабільнасць будзе першая.

Экспертаў для ацэнкі праектаў у межах праграмы ArtPower Belarus будзем выбіраць паводле конкурсу. Магчыма, гэтым экспертам станеце вы. Канчатковы склад камісіі будзе зацверджаны ўжо пасля закрыцця першага колу. Гэтак мы пазбегнем канфлікту інтарэсаў (натуральна, сябрам камісіі нельга быць заяўнікамі праектаў) і зможам улічыць жанравыя асаблівасці корпусу праектаў, пададзеных на ArtPower Belarus. Імёны экспертаў у публічнай прасторы фігураваць не будуць, каб пазбегнуць ціску на іх.

Калі конкурс яшчэ ідзе, то не. Мы не маем права даваць ацэнку праектам, якія бяруць удзел у працэсе адбору, каб забяспечыць усім заяўнікам роўныя ўмовы. Але на праект, які ў конкурсе ўжо не бярэ ўдзелу, які праз розныя прычыны не быў падтрыманы, водгук атрымаць можна. У прыватнасці мы можам даць кансультацыю і падзяліцца табліцамі ацэнак, складзенымі экспертамі паводле крытэраў значнасці. Гэта дапаможа ўбачыць слабыя бакі праекту і ўдасканаліць яго ў будучыні.

Калі гаворка пра групавую заяўку, мы раім атрымальнікам грантаў мець прынамсі аднаго чалавека ў камандзе за мяжой і з рахункам у еўрапейскім банку. Калі гэта індывідуальная заяўка ад аўтара з Беларусі, то ў бюджэт можна адразу ўлучаць выдаткі на паездку за мяжу з мэтай адкрыць рахунак, таксама ў межах праграмы ArtPower Belarus мы зможам спрыяць творцам у справах адкрыцця візаў.

Па запыце заяўнікаў мы будзем праводзіць індывідуальныя кансультацыі ў пытаннях бяспекі, падчас якіх абмяркуем усе важныя ўмовы і акалічнасці ўзаемадзеяння з кожным. З боку Беларускай Рады культуры мы гарантуем найвышэйшы ўзровень бяспечнасці захавання і выкарыстання асабістых даных заяўнікаў.



Так, можна. Мы намагаліся зрабіць формы заявак як мага больш зразумелымі, дадалі невялічкія каментары пра пазіцыі ў бюджэтныя формы, а таксама зрабілі падрабязныя тлумачэнні. Усё гэта можна знайсці на нашым сайце: resource.byculture.org. Раім адказна паставіцца да справы і ўважліва прачытаць усе дакументы. Калі ў выніку застануцца пытанні, якіх мы не здолелі прадбачыць, то вы можаце звярнуцца з запытам да кансультантаў праз электронную пошту: resource@byculture.org.

Важна! Кансультант адкажа на вашае пытанне, але не запоўніць за вас заяўкі і не дасць экспертнай ацэнкі праекту.

Падача заяўкі на грант прадугледжвае найперш запаўненне формы, прапанаванай на сайце. Але ў выпадку, калі вашая прэзентацыя ўлучае важныя дадатковыя матэрыялы, не прадугледжаныя нашаю заяўкаю (напрыклад, ілюстрацыі канцэпту), то можна далучыць яе ў секцыі “Дадатковыя файлы, датычныя праекту”.

Тэхнічных абмежаванняў у колькасці пададзеных заявак няма. Але ў выпадку наяўнасці некалькіх праектаў ад аднаго заяўніка камісія, хутчэй за ўсё, пастановіць падтрымаць максімум адзін з іх. Таму раім зрабіць стаўку на адну моцную задуму і дасканала яе распрацаваць.

Важна! У межах праграмы мабільнасці сродкі вылучаюцца паводле асобнай сістэмы, таму адна асоба можа разлічваць на атрыманне і міні-гранту, і гранту мабільнасці адначасова.

Так, мы прымаем заяўкі як ад прыватных асобаў (адной ці некалькіх), гэтак і юрыдычных. Аднак важна звярнуць увагу на тое, што ў выпадку з мідзі-грантамі пералік сродкаў на рэалізацыю праекту можа быць зроблены выключна на рахунак юрыдычнай асобы (гэта можа быць фірма, НДА, арганізацыі і юрыдычныя асобы іншага тыпу). З рахунку такога тыпу мусіць таксама весціся фінансавае адміністраванне праекту. Сам заяўнік (група) не абавязкова мусіць быць уладальнікам юрыдычнай асобы, але яшчэ на этапе падавання заяўкі варта прадугледзець такое партнёрства. Таксама пры ацэньванні заяўкі эксперты будуць браць пад увагу такі крытэр, як патэнцыял заяўніка выканаць праект, яго арганізацыйна-фінансавыя магчымасці даць справаздачу па выніках выканання працы.

Вынікі рэалізацыі праектаў мусяць быць даступныя для аўдыторыі ў Беларусі. Гэта адно з галоўных патрабаванняў да заявак. Пры гэтым сам выканаўца праекту можа быць у іншай краіне і прыцягваць замежнікаў да выканання пэўнай працы. Патрабаваннем таксама ёсць удзел беларускіх творцаў, грамадзянаў Беларусі, у якой бы краіне яны цяпер ні былі. Менавіта для іх падтрымання і вылучаныя сродкі ў межах гэтай праграмы.

Не. Замежнікі не могуць падаваць заявак на падтрыманне ўласных праектаў і на гранты мабільнасці. Але яны могуць быць у складзе творчых камандаў, дзе ў якасці галоўных заяўнікаў выступаюць беларусы.

Так, але ў гэтым выпадку экспанаванне і будзе праектам, таму складаць заяўку трэба з улікам гэтай акалічнасці яго рэалізацыі і закладаць адпаведныя выдаткі ў бюджэт.

Прымальныя выдаткі, неабходныя для таго, каб праект адбыўся. Гэта сродкі, беспасярэдне звязаныя з дзейнасцю праекту: набыццё матэрыялаў і арэнда абсталявання, камунікацыя, прасоўванне і распаўсюд, выдаткі на праезд і пражыванне, выдаткі на персанал (і ўзносы на сацыяльнае страхаванне), ускосныя выдаткі. Дапушчальныя таксама амартызацыя абсталявання і VAT, які не падлягае кампенсацыі. 

Не кампенсуюцца капітальныя выдаткі: напрыклад, набыццё будынкаў. Не ўлічваюцца любыя выдаткі па-за часавымі межамі кантракту. Пазыкі арганізацыі, страты на курсах абмену валютаў, празмерныя або неабдуманыя выдаткі таксама не кампенсуюцца. Ёсць і абмежаваннi на пакрыццё VAT (гэта залежыць ад заканадаўства краіны, дзе праект рэалізуецца).

Спачатку мы падпішам кантракт (ад імя Беларускай Рады культуры ці Дацкага інстытуту культуры), а потым будзем пералічваць грошы на рэалізацыю праекту паводле адпаведнай схемы. Калі гаворка пра мідзі-грант, то пасля падпісання дамовы заяўнік атрымлівае 80 % сумы. Рэшта (20 %) будзе пералічаная пасля падання і зацвярджэння фінальнай справаздачы. Калі гэта міні-грант, то пасля падпісання дамовы заяўнік атрымлівае 90 % зацверджанай сумы. Рэшта сумы фінансавання (10 %) будзе пералічаная пасля падання і зацвярджэння справаздачы.

Так. Але ў гэтай справе ёсць абмежаванні. Па-першае, цана прадукту не можа быць камерцыйная: дазваляецца прадаваць кнігі, карціны па сабекошце. Па-другое, калі прыбытак ад продажу прадукту атрымліваецца яшчэ ў час рэалізацыі праекту, то выручку можна скіроўваць адно на развіццё праекту, укладаць у яго далейшую працу і прамоцыю. Рэінвестыцыі, якія пацвярджаюць устойлівасць праекту, – толькі плюс вашай задуме. Калі праект ужо завершаны, то асаблівых патрабаванняў да таго, куды можна скіроўваць заробленыя грошы, няма.

Абмежаванне памеру грантаў устаноўленае ўмовамі праграмы Еўразвязу, якую рэалізуе праект ArtPower Belarus. Беларуская Рада культуры зацікаўленая ў лабіяванні праграмаў падтрымання любога маштабу. У тым ліку ў “дарагіх”, затратных сферах – кіно, тэатр, акадэмічная музыка. Але гэтая праца будзе адбывацца ўжо па-за межамі ArtPower Belarus. Калі ў каманды праекту ёсць менеджарскі досвед, ёсць разуменне таго, як ладзіць буйныя праекты з вялікімі бюджэтамі, то мы можам альбо аб’яднаць высілкі, альбо пракансультаваць, альбо дапамагчы вам знайсці партнёраў.

Не. З мэтаў бяспекі мы не можам апублічыць поўнага спісу праектаў, якія былі падтрыманыя ў межах ArtPower Belarus. Камунікацыя з кожным з заяўнікаў будзе адбывацца наўпрост і індывідуальна. У каналах Беларускай Рады культуры мы будзем паведамляць толькі пра сам факт завяршэння конкурсу.

Так. ArtPower Belarus акурат і можа даць першы досвед у гэтай працы. Мы заклікаем не баяцца табліцаў, паспрабаваць мысліць праектна і ўкласці сваю ідэю ў парадыгму формы заявак, якую мы прапануем. У любым выпадку гэта будзе карысна для творцаў і менеджараў праектаў. Кожны калісьці пачынаў ці мае пачаць працаваць з такога кшталту заяўкамі.

Квотаў на падтрыманне пэўнай колькасці праектаў у канкрэтных відах мастацтва не існуе. Механізм грантавага падтрымання, сфармуляваны ў межах праграмы ArtPower Belarus, улічвае выключна крытэры якасці заявак і праектаў, а не сферы, у якіх яны будуць рэалізоўвацца.

Так, аўтарам з Беларусі можна і варта падаваць заяўкі на гранты, бо Беларусь і аўдыторыя ў краіне – у прыярытэтах праграмы. Тэрытарыяльная прыналежнасць ёсць нават асобным крытэрам ацэнкі праекту. Таму мы вельмі чакаем заявак з Беларусі і са свайго боку клапоцімся пра бяспеку ўдзельнікаў.

ArtPower Belarus – еўрапейскі праект, таму мы можам падтрымаць ініцыятывы беларусаў, якія цяпер жывуць у Беларусі ды іншых краінах Еўропы, а таксама ў краінах “Усходняга партнёрства”. Чакаем, што найбольш заявак будзе паступаць з краінаў з найвышэйшаю канцэнтрацыяй беларускіх творчых ініцыятываў: Беларусь, Польшча, Грузія, краіны Балтыі.

Што да мовы рэалізацыі праектаў, то ў нас няма абмежаванняў. Важна, каб іх рабілі беларусы ў беларускім кантэксце і для беларускай аўдыторыі. Заявачныя формы мы прапануем на дзвюх мовах: беларускай і англійскай. Гэтак мы будзем стымуляваць выкарыстанне беларускай мовы ў справавым кантэксце, а для тых, хто ўжо мае досвед падачы заявак на праекты, англійская мова можа быць больш звыклай і зручнай.

Прымаць і разглядаць мы будзем усе заяўкі. Падаваць праект можа кожны беларус, чыя задума адпавядае заяўленым крытэрам.

Розніцы няма. Для нас важны сам праект, яго прапрацаванасць, ідэя і змест. Колькасць удзельнікаў каманды ролі не адыгрывае. Пры гэтым, вядома, важна, каб была сфармаваная каманда і вызначаныя ролі кожнага яе ўдзельніка: гэта спросціць працэс рэалізацыі праекту і справаздачнасць.

Заяўкі на міні- і мідзі-гранты будуць ацэньвацца экспертамі ў тым ліку паводле таго, ці прадугледжваюць яны дасяжнасць для асобаў з інваліднасцю, паводле геаграфічнага размеркавання і дзеля захавання роўнасці. У полі зроку экспертаў – арганізацыя каманды праекту паводле структуры, колькасці ўдзельнікаў, наяўнасці ўдзельнікаў з Беларусі, гендарнага складу.

Кожная з пададзеных заявак будзе разглядацца ў два этапы. На першым этапе не менш за 2 незалежныя эксперты ацэньваюць кожную праектавую прапанову, згодна з ацэначнаю табліцаю і выстаўляюць балы.  Пасля экспертаў заяўку разглядзіць адборачная камісія, куды ўвойдуць прадстаўнікі Дацкага інстытуту культуры, прадстаўнікі Беларускай Рады культуры і эксперты звонку.

Такіх крытэраў усяго 5, паводле кожнага з іх эксперты выставяць пэўную колькасць балаў: 1) адпаведнасць і актуальнасць (наколькі праект паспрыяе дасягненню асноўных мэтаў конкурсу); 2) якасць кантэнту і дзейнасці (наколькі дакладна вызначаная творчая задума праекту і план актыўнасцяў); 3) ахоп і

распаўсюд (падыход праекту да інфармавання пра яго рэалізацыю і вынікі); 4) якасць менеджменту і фінансавы патэнцыял выканання праекту (здольнасць забяспечыць эфектыўную рэалізацыю плану імпрэзаў); 5) ацэнка рызык (здольнасць каманды вызначыць і перадухіліць магчымыя рызыкі невыканання праекту).

Так, можна. Калі праект, пададзены ў межах аднаго колу, не прайшоў конкурсу, па запыце заяўніка арганізатары могуць падзяліцца табліцаю з ацэнкамі экспертаў. Гэты дакумент пакажа, дзе ў праекту выявіліся хібы, і дасць зразумець, як дапрацаваць задуму для падачы на наступны кол. 

Прапанаваць праект на мідзі-грант можна будзе двойчы, на міні-грант да пяці разоў з улікам штоквартальнага графіку разгляду заявак.

Калі кол ужо завершаны і пачаўся працэс разгляду заявак, змяняць бюджэт нельга. Але ў выпадку, калі разуменне памылкі адбылося яшчэ да завяршэння колу, то можна паведаміць пра гэта грант-менеджару і замяніць дасланы раней файл на адкарэктаваны.

Прапанаваць праект на мідзі-грант можна будзе двойчы, на міні-грант да пяці разоў з улікам штоквартальнага графіку разгляду заявак.

Так. Праектам прадугледжанае суфінансаванне, і ў ArtPower Belarus можна запытаць толькі частку сродкаў, неабходных для рэалізацыі праекту. Але варта ўлічваць, што праз абмежаванні праграмы крыніцаю дафінансавання могуць быць прыватныя сродкі выканаўцы праекту, дапамога мецэнатаў ці падтрыманне ў межах праектаў, якія не фінансуюцца Еўразвязам.

Не. Праект афіцыйна пачынаецца з даты, прапісанай у кантракце. Усе выдаткі па-за межамі датаў, акрэсленых кантрактам, не прымаюцца. У выключных выпадках акалічнасці ранняга старту ці спозненага завяршэння праекту могуць быць разгледжаныя камісіяй індывідуальна. Але ў любым выпадку праект не павінен быць пачаты яшчэ да моманту падачы заяўкі.

Узгадненне ўсіх патрабаванняў публічнасці і бачнасці будзе праходзіць на этапе падпісання кантракту. Гэтак, калі ёсць абгрунтаванне небяспекі, якую нясе згадка праграмы ArtPower Belarus і яе арганізатараў (напрыклад, праект падаецца з Беларусі ці частка каманды застаецца ў краіне), то такога абавязку ў выканаўцаў не будзе.

Мінімальная працягласць рэалізацыі праекту – 3 месяцы, максімальная – 12 месяцаў. Гранты мабільнасці прадугледжваюць творчыя і працоўныя паездкі працягласцю ад тыдня да двух месяцаў. Старт мідзі-праектаў першага колу мусіць адбыцца не пазней за верасень 2023 года (каб не было супярэчнасцяў з рэалізацыяй праектаў у межах наступнага колу). Аднак, калі менеджары праектаў патлумачаць, чаму заяўлены план актыўнасцяў не быў выкананы ў азначаны кантрактам час, то камісія можа падоўжыць тэрмін рэалізацыі задумаў.

Такія выпадкі будуць разглядацца назіральнаю камісіяй індывідуальна. 

Калі выканаўцы, атрымаўшы грошы, проста забыліся аб працы, пералічаныя сродкі мусяць быць вернутыя ў поўным аб’ёме. Важна адзначыць, што фінансаванне на суму, большую за 20 тысяч еўраў, будзе праходзіць у тры траншы. Таму ў выпадках, калі праект не пачаў рэалізоўвацца цягам азначанага перыяду пасля першага ж пераліку, астатняя сума грошай пералічаная не будзе. 

Рызыкі, што могуць узнікнуць падчас рэалізацыі праекту, варта пралічыць яшчэ на этапе складання заяўкі (і такі блок ёсць у заявачнай форме) і максімальна дэталёва прадумаць магчымыя шляхі выхаду з крызісных сітуацыяў.

Не. Будзе падпісвацца толькі кантракт на вылучэнне грантавых сродкаў.

Кожны праект пройдзе экспертызу як мінімум двух знаных спецыялістаў галіны, потым яго будуць разглядаць чальцы адборачнай камісіі. Пры гэтым гаворка не пра жанравую і тэматычную цэнзуру, а пра прафесіяналізм выканання і ўзровень прапрацаванасці задумы, наколькі яна гатовая быць зрэалізаванаю. Калі эксперты і камісія праект ухваляць, то ў нас няма ніякіх падставаў яго не падтрымаць.

ПЕРСАНАЛЬНАЯ ПАДТРЫМКА

Мы прапануем дзеячам культуры візавае, псіхалагічнае і кансультацыйнае падтрыманне (у нас можна атрымаць інфармацыю пра пытанні рэлакацыі, арт-рэзідэнцыяў, магчымасцяў дапамогі ад партнёрскіх арганізацыяў ды інш.).

Звярнуцца па дапамогу могуць беларускія дзеячы культуры (незалежна ад месца перабывання), якія пацярпелі ад рэпрэсіяў, пераследуюцца за грамадзянскую пазіцыю, застаюцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Кожную заяўку разглядаем індывідуальна.

Дзеячы культуры ў шырокім сэнсе – гэта людзі, якія свядома і мэтанакіравана ўплываюць на беларускую культуру; развіваюць, падтрымліваюць і асэнсоўваюць беларускую культурніцкую прастору. Яны могуць самі быць творцамі (усіх відаў мастацтва) або сваёй дзейнасцю спрыяць рэалізацыі творчага патэнцыялу іншых асобаў (культурніцкія менеджары, выкладчыкі творчых і гуманітарных дысцыплінаў, навукоўцы-гуманітарыі).

На меркаванне ўладаў Беларусі, Беларуская Рада культуры – “экстрэмісцкае фармаванне”, нашыя сайт і сацсеткі прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Таму, каб зварот у Раду не меў для вас негатыўных наступстваў, дбайце пра агульную бяспеку паводзінаў у сеціве. Карыстайцеся псеўданімамі, выдаляйце паведамленні з чатаў, схавайце нумар тэлефона з агульнага доступу сацыяльных сетак, актывуйце двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Чальцы нашай каманды, якія працуюць у кірунку дапамогі, – за мяжой і дбаюць пра бяспеку перададзеных нам персанальных звестак.

Так, атрымальнік нашых выплатаў мусіць сплаціць падатак, згодна з заканадаўствам краіны, у якой перабывае. Паводле патрабаванняў эстонскага заканадаўства (а Беларуская Рада культуры афіцыйна зарэгістраваная ў Эстоніі), усе грашовыя пераводы афармляюцца праз сэрвісныя кантракты, таму мы не можам пазначаць у мэтах пераліку “падарунак” ці “вяртанне пазыкі”. 

Важна! Мы не працуем наўпрост з беларускімі банкамі, не робім беспасярэдніх пералікаў на рахункі ў Беларусі. Калі вы ў Беларусі і атрымалі ад нас грошы, не трэба звяртацца ў падатковую. Гэта нясе пагрозу турэмнага зняволення за супрацу з экстрэмісцкім фармаваннем.

Не. На жаль, на сёння мы такой дапамогі не прапаноўваем.

Працэс разгляду заявы, афармлення і выдачы візы доўжыцца да 30–60 дзён. Пры наяўнасці ў заяўніка асаблівых (экстраных) абставінаў рашэнне пра выдачу візы можа быць прынятае ў паскораным рэжыме – да 10 дзён.

ПРАПАНАВАЦЬ ДАПАМОГУ

Усе ахвяраванні, якія паступаюць праз сістэму Stripe па спасылцы з афіцыйнага сайту, мы скіроўваем на падтрымку дзеячаў культуры. 

Каманда Беларускай Рады культуры як інстытуцыя існуе за іншыя сродкі. Нас падтрымліваюць еўрапейскія і амерыканскія донары (напр. EED, NED, NDF, NDI, Prague Civil Society Centre).

Мэтавыя кампаніі дапамогі Беларуская Рада культуры мы ладзім праз платформы GetDonate і Facebook. Да кожнага са збораў ёсць апісанне, відаць суму, якую трэба сабраць, і прагрэс. Выбраць кампанію падтрымкі можна са спісу нашых актыўных збораў і ахвяраваць па спасылцы на адпаведным сайце. Пасля завяршэння кампаніі мы перадаем сродкаў адрасату. 

Мы таксама спрыяем дзейнасці Беларускіх магістратаў. На іх падтрымку можна падпісацца, выбраўшы адпаведны магістрат са спісу дзейных.