Гасцёўня Рэсурснага Цэнтра Беларускай Рады культуры

Утульнае і атмасфернае памяшканне ў гістарычным цэнтры Вільні. 

За два гады тут прайшло каля сотні імпрэзаў і зафіксавана больш як тысяча наведванняў. Гасцёўня дзейнічала пры Рэсурсным цэнтры Беларускай Рады культуры як неад’емная частка праграмы ArtPower Belarus. 

Гэтая прастора стваралася як месца для сустрэч адзінадумцаў, стратэгічных сесій камандаў, камерных прэзентацый і нягучных канцэртаў, больш падобных да кватэрнікаў. Абмежаванні, якія накладала плошча памяшкання, не дазвалялі нам запрасіць больш як два дзясяткі гасцей адначасова, а суседства з жылымі дамамі абавязвала трымацца рэкамендацый адносна ўзроўню шуму. Але, падаецца, ні першае, ні другое не перашкодзіла нам стварыць сапраўды ўтульнае месца, якое, як і належыць Гасцёўні, было адкрытае для творцаў, даследнікаў і праваабаронцаў.

Гасцёўня працавала для:

Кансультавання пра праект ArtPower Belаrus – складанне заяўкі, суправаджэнне праектаў і напісанне справаздачаў

Кансультавання пра стварэнне аб’яднанняў і арганізацыйным развіцці ініцыятываў

Арганізацыі семінараў і навучальных імпрэзаў для дзеячаў культуры

Галерэя прасторы