Псіхалагічная дапамога

Партнёры Беларускай Рады культуры – грамадская ініцыятыва «Давер». Яны надаюць бясплатную псіхалагічную дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад гвалту, пераследу ці рэпрэсіяў.

Сэрвіс умее падбіраць кваліфікаванага псіхолага. Спецыяліст можа дапамагчы даць рады з цяжкаю жыццёваю сітуацыяй, траўмаю, шокам, нерэсурсным станам, наступствамі вайны ва Украіне ды інш. 

Індывідуальныя сесіі з псіхолагамі “Даверу” адбываюцца онлайн. 

Запыт на псіхалагічную дапамогу дасылайце ў бот: @psiholog2020bot