Ці ведаеце вы аўдыторыю свайго праекту?
Тут лепш будзе ўдакладніць: хто зацікаўлены тэмаю вашага праекту, які прыблізны ўзрост аўдыторыі. Праект “для ўсіх” мае рызыку не трапіць у сваю аўдыторыю.
Няблага, але будзе карысна ведаць больш дэталяў. Напрыклад, узрост, месца жыхарства ці якімі сацыяльнымі сеткамі карыстаецца аўдыторыя
Выглядае, што вы сапраўды добра ведаеце сваю аўдыторыю. Так трымаць!
Ці ведаеце, хто будзе ў камандзе?
Прыемна чуць, што справа – у добрых руках!
Будзе лепш, калі вы пашукаеце патэнцыйных удзельнікаў. Гэта дапаможа пазбегнуць неспадзяванак у будучым. Да таго ж патэнцыял каманды таксама будзе ўлічвацца ацэначнаю камісіяй.
Неблагі варыянт. А калі загадзя падумаць, хто патэнцыйна мог бы дапоўніць каманду, будзе яшчэ лепш!
Колькі часу вам трэба на рэалізацыю праекту?
Няблага, але паспрабуйце акрэсліць больш дакладны тэрмін.
Гэта вельмі важна ведаць яшчэ да пачатку рэалізацыі праекту.
Ухваляем ваш падыход!
Наколькі падрабязны ваш бюджэт?
Каб падаць заяўку на падтрымку праекту, важна ведаць, як сродкі будуць размеркаваныя між выканаўцамі і выдаткамі праекту.
Выдатна! Гэта вялікі крок да рэалізацыі задумы.
Вельмі важна вызначыцца з гэтым. Паспрабуйце прадумаць кожнае дзеянне ў праекце і тое, колькі на гэтыя дзеянні спатрэбіцца грошай.
Ці ўлічаныя ў бюджэце выдаткі на распаўсюд і рэкламу?
Выдатна! Гэта важна для пазнавальнасці праекту.
Мы прапануем дадаць у бюджэт выдаткі на рэкламу і распаўсюд. Можна папрасіць парады ў калег, якія ўжо рабілі падобныя праекты.
Раім дадаць у бюджэт сродкі на прасоўванне. Гэта дапаможа павялічыць аўдыторыю праекту.
Як вы плануеце распаўсюджваць інфармацыю пра свой праект?
Мы раім падумаць, якім чынам аб праекце можа дазнацца патэнцыйная аўдыторыя
Добрая думка, але прапануем далучыць сюды і іншыя спосабы. Напрыклад, медыі ці рэкламу.
Файны план! Чым больш людзей даведаецца аб праекце, тым лепш.
Ці будзе выніковы прадукт праекту нейкім чынам дасяжны для аўдыторыі ў Беларусі?
Файна! Гэты пункт будзе важна пазначыць у заяўцы.
Спадзяемся, у вас усё атрымаецца! Важна зрабіць вынік дасяжным для людзей у Беларусі.
Такія праекты важныя, але звяртаем увагу, што дасяжнасць вынікаў праекту для аўдыторыі ў Беларусі – адзін з галоўных прыярытэтаў праграмы ArtPower.
А што з рызыкамі? Штосьці можа перашкодзіць зрэалізаваць задуму?
Вашая падрыхтаванасць уражвае!
Магчыма, сапраўды ўдасца развязаць праблему, калі яна ўзнікне, але лепш падрыхтавацца загадзя.
Нейкія перашкоды ўсё ж могуць з’явіцца. Раім падумаць, што гэта магло б быць і як да гэтага падрыхтавацца.
Хтосьці з вашай каманды мае досвед працы з грантамі?
Верым, што ўсё атрымаецца і гэтым разам!
ArtPower можа быць добрым стартам! Але ў такім выпадку раім пачаць з невялікіх сумаў.
У такім разе раім з вялікай увагаю падысці да фінансавага менеджменту. Без досведу працы з вялікімі сумамі можа быць цяжка.