Мы зрабілі гэты тэст, каб дапамагчы выявіць магчымыя хібы ў будучым творчым праекце і даць падказкі для паляпшэння яго на старце. Тэст скіраваны найперш тым, хто плануе падаваць заяўкі ў ArtPower Belarus, але ў большай ступені пытанні ўніверсальныя, таму вы заўжды можаце проста праверыць сябе. Гатовыя паспрабаваць?